Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КАПУСТА

    (Brassica oleracea), гародніна, якая ў народнапаэтычных уяўленнях сімвалізуе стан кахання, часцей пазашлюбнага ці грахоўнага. Як вынікае з тэкстаў песняў, К. часцей пагражаюць казёл і заяц – падкрэслена мужчынскія сімвалы: “Заінька, дзе звячора быў? – У агародзе капусту ламаў”.

    Вытокі падобнай сімвалізацыі, на думку У. І. Коваля, у сувязі К. з уяўленнямі аб завязванні, закручванні, што асацыявала яе з жаночым пачаткам. Вырошчванне К. у народных уяўленнях засноўвалася на прынцыпе іміатыўнай магіі, а качан К. традыцыйна параўноўваўся з галавой чалавека.

    Побач з пасаджанай К. клалі камень, каб яна была такая ж цвёрдая. Часам камень згортвалі ў белую хусцінку ў імкненні забяспечыць гэтым белы колер качаноў. Рытуальна рэгламентавана і вырошчванне К.: калі з’яўляліся вусені, іх збіралі ў стары лапаць і спальвалі ці вывозілі на чужое поле; на Купалле голая баба абыходзіць вакол каліва, а на Малую Прачыстую да сонца б’е кожную галаву К. качаргой, каб выраслі качаны вялікія і цвёрдыя.

    Цэлая сістэма прадпісанняў існавала і наконт часу заквашвання К. (выбар адпаведнай квадры Месяца, посуду, пільнаванне пэўных правіл паводзінаў).

    Паводле народных уяўленняў, К. стасуецца з зязюляй (у Зах. Палессі лічылі, што зязюля пасля Пятра перастае кукаваць, схаваўшыся ў К.) і каршуном (параўн. палескую назву незавітага качана К. – шуляк, а таксама матывіроўку пакарання дзяцей каршуном у дзіцячай гульні “У коршуна” або “Шуляк” – яны парвалі, пакапалі, патапталі, паелі яго К.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2332

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 258 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar