Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КАРАВАЙ

    Адзін з асноўных атрыбутаў беларускага вяселля. Можна сказаць, што абрад вяселля быў акальцаваны каравайнымі рытуаламі.

    Яно распачыналася працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання К. і пераносам яго ў клець, а заканчвалася дынамічным абрадам міжродавага падзелу рытуальнага хлеба. Семантычнае поле і функцыянальны спектр К. даволі шырокія.

    Практычна заўсёды неадлучнымі атрыбутамі-спадарожнікамі з’яўляюцца жыта, дзяжа, каша. Калі зерне ў кантэксце абраду сімвалізавала патэнцыю жыцця, каша судачынялася з абрадамі пахавальна-памінальнага цыкла, семантыка дзяжы цесна звязана з лімінальнымі трансфармацыямі прыжыццёвага перыяду, напрыклад змене статуса маладых у часе вяселля (учора – хлопец і дзяўчына, сёння – жаніх і нявеста, заўтра – муж і жонка); выпечаны хлеб-К. фіксаваў закончанасць ініцыяльна-пераходнага этапу.

    Пацвярджэннем гэтай версіі з’яўляецца толькі адзін раз – пры першым шлюбе. Прынцып падабенства (адзін з асноватворных у народнай культуры) сведчыў, што маладыя, якія ўзялі шлюб, атрымлівалі такую долю, якую ў яго заклалі жанчыны-каравайніцы.

    Таму да выбару каравайніц заўсёды ставіліся з вялікай адказнасцю. Імі маглі быць вопытныя і паважаныя вяскоўцамі людзі, дбайныя і руплівыя гаспадыні. Звычайна на вяселле выпякалі два караваі.

    У хаце маладой ён меў форму круга – Сонца, а ў хаце маладога – Месяца. У народнай свядомасці існуе павер’е, што К. прадказваў лёс маладых, гэта своеасаблівая кніга іх жыцця.

    Напрыклад, вялікая трэшчына пасярэдзіне прадказвала няўдалы шлюб. Як правіла, К. меў трохроўневую кампазіцыю, што цалкам паўтарала міфапаэтычную мадэль свету або сімвалізавала радаводную сувязь.

    Ніжняя шырокая частка – сімвал роду, які спраўляе вяселле, сярэдняя частка сімвалізавала сям’ю, у якой нарадзіўся жаніх ці нявеста, верхняя частка – пара галубкоў, “шышачкі”, “звяркі” – гэта доля маладых, якую трэба было непадзельна захоўваць усё жыццё.

    У беларусаў існавала традыцыя выпякаць К. пры канцы жніва як сімвал заканчэння збору ўраджаю і адначасова падзяку і зварот да зямлі захаваць спарыну на новы год.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2342

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 295 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar