Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 8
    Гасцей: 8
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КАША

    Абрадавая значнасць К. тлумачыцца выкарыстаннем яе ў якасці ахвяры паганскім багам ці духам, што ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўяўленняў аб спажыванні К. як звароце да продкаў, як успамін пра іх, як дачыненні з імі ці далучэнні іх да сваіх спраў.

    Падобнае выкарыстанне звязана з тым, што К. – старажытная хлебная ежа, якая першапачаткова гатавалася з зярнят злакавых раслін. Таму праз яе лічылася магчымым далучыцца да жыватворнай магічнай сілы збожжа (“Нема лучшое пашы над кашы”).

    Праз гэта К. атрымала сакральныя функцыі дабратворна ўплываць на ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавека. Густую К. гатавалі ў час гнаёвай і жніўнай палокаў, на дасеўкі і дакоскі, каб адпаведна густым зарадзіла збожжа.

    Вера ў магічныя ўласцівасці К. выклікаць дастатак засноўвалася таксама на “множнасці” гэтай стравы ці яе складу з вялікай колькасці асобных адзінак – крупінак, што з гледзішча законаў імітатыўнай магіі набывала выразны заклікальна-прадукавальны характар.

    Разам з тым на талочнай вячэры К. выступала не толькі ў сваім рэлігійна-магічным аспекце, але як і праяўлення розных формаў супольнасці, як кансалідуючы акт, калі супольнае спажыванне К. падкрэслівала прызнанне і зацвярджэнне кожнага ўдзельніка вячэры ў сваёй прыналежнасці да дадзенага калектыву.

    Часткова гэта адлюстравалася ў называнні талакі жней “кашай”. У гастранамічным кодзе К. часам супрацьпастаўляецца хлебу, што ўвасабляецца, у прыватнасці, у забароне есці К. з хлебам: “Не еж К. с хлебом, бо пузо роз’яжэцца” (Тураўшчына) або “Ня еш К. з хлебам, а то сабакі на вуліцы з’ядуць” (Смаленшчына).

    У звязку з гэтым нельга не прыгадаць, што менавіта К. з’яўляецца адной з галоўных страваў у пачатковай і завяршальнай фазах жыццёвага цыкла (пры нараджэнні – так званая “бабіна К.”, на пахаванні і памінак – К. або куцця. І наадварот, у сярэдніх фазах жыццёвага цыкла хлебу і хлебным вырабам наагул належыць галоўная роля (параўн. каравай у вясельным абрадзе, выслоўі кшталту “Хлеб – усяму галава” і да г. п.).

    Апазіцыйнасць К. і хлеба выяўляецца таксама ў тым, што разломваннем хлеба пачыналася прыманне стравы, а К. яно завяршалася (параўн.: “После К. нема другое пашы”, г. зн. што К. была заключнай стравай на стале). Не ў апошнюю чаргу супрацьпастаўленасць К. і хлеба абумоўленая тым, што тэхналогія выпечкі хлебных вырабаў – гэта параўнальна позні культурны здабытак, К., безумоўна, больш старажытная страва.

    Аднак варта зважаць і на тэхналагічныя адрозненні прыгатавання гэтых страваў: пры выпечцы хлеба галоўную ролю выконвае пераважна агонь, пры прыгатаванні К. значную ролю грае таксама і вада (вада = агонь).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2532

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 311 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar