Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КАЎБАСА, КІЛБАСА

    Мясная страва, якая ад старажытных часоў была знаёмая беларусам, як і таксама суседнім народам. У беларускай традыцыйна-побытавай культуры К. сімвалізавала ежу “ад пуза”, сытасць, што адпавядае еўрапейскай традыцыі, дзе К. увасабляла гіпертрафаванае карнавальнае абжорства.

    К. выступае сімвалам “залатога веку”:

    “Мінуліся тыя часы, калі (што) ляталі каўбасы”; спакусы, памкненняў: “Цешся, ліска, вяселле блізка, каўбасы з’ясі”, “Знюхаў кот каўбаску”; багацця, дастатку: “ Па каўбасе нап’емся ўсе”; маёмасці: “не будзь ласы на чужыя каўбасы”; шчодрай узнагароды: “павесь на рогі каўбасу, і тваю карову прыпасу”.

    К. падавалася выключна да святочнага стала – на Каляды, Вялікдзень, вяселле, хрэсьбіны, у чым праяўлялася яе культавая семантыка. Асабліва цесна гэтая страва была звязаная з калядкамі:

    “Прыйшлі Калядкі ўвечары, ўвечары,

    // Прынеслі кілбаскі ў рэшаце, ў рэшаце.

    // Паставілі рэшата на стаўпе, на стаўпе,

    // Самі селі за сталом на куце, на куце…

    // А вы, кілбаскі, з стоўпа далоў, з стоўпа далоў.

    // А вы, дзеванькі, к чорту дамоў, к чорту дамоў.

    // А ты, красуня, астанься, астанься,

    // І са мною звянчайся, звянчайся”.

    У дадзеным выпадку К. мае выразную эратычную сімволіку – гэта ў першую чаргу рэшата на слупе. Сувязь па прынцыпе імітацыйнай магіі паміж “дзеванькамі” і кілбаскамі азначае іх сімпатычнае набліжэнне, дзе іх аб’ядноўваюць, акрамя эратызму, рысы грубай спажывецкасці, якія знаходзяцца ў бінарнай апазіцыі з вобразам “красуні”.

    Эратычная сімволіка К. праяўляецца і ў наступным фрагменце калядкі:

    “Пайшла Каляда ў шостую хату,

    // А ў шостай хаце каўбасу пякуць да і нам дадуць

    // Хоць па маленечкаму кусочку,

    // Каб любілі хлопцы вашу дочку”.

    Спалучэнне ў святочнай К. сімволікі стравава- спажывецкага і эратычнага адпавядае карнавальнаму сінтэзу гэтых інтэнцый як выразнікаў культуры чалавечага “нізу”.

    К. таксама звязаная з функцыяй “абкружэння” ежы, як, напрыклад, у валачобных песнях:

    “Сорак яек на паўміску,

    // Каўбасою абкружыўшы”;

    ці: “Скавародку – ў печ, па яечкі – ў клець,

    // Кусок сала пакрышыці,

    // А калбаскаю абгарадзіці…”

    Акрамя натуральнай формы К. тут можа прысутнічаць і магічны элемент замкнёнага кола спажывецкага, страўнага мікракосму, дзе К. як яго найбольш канцэнтраваны выразнік, утварае магічную мяжу.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2472

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 232 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar