Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ХЛЕБ

    Найбольш сакралiзаваны вiд ежы, сiмвал дабрабыту, шчасця, дастатку. Як «Дар Божы» з’яўляецца ўвасабленнем чалавечай (калектыўнай i персанальнай) долi, карыстаецца асаблiвай пашанай i выклiкае амаль рэлiгiйнае стаўленне.

    Падымаючы ўпушчаны Х., яго цалуюць са словамi «Ах, Божанька ты мой!» цi «Даруй, Божухна». Пакiнутыя крошкi або кавалкi Х., кiнутыя падчас абеду сабаку, маглi прыводзiць да няўроду цi голаду.

    Увасабленне ў Х. долi асаблiва праяўляецца ў сямейнай трываласцi. На вяселлi бацькi маладога, як бы выконваючы функцыi Бога, давалi жанiху Х. з соллю, гаворачы: «Дарую цябе шчасцем i долею, хлебам i солею».

    Як самы каштоўны дар Х. выконвае функцыю унiверсальнай ахвяры ва ўзаемадачыненнях соцыуму (чалавека) са сферай боскага (сакральнага): Богам, продкамi, прыроднымi стыхiямі i iх увасабленнямi.

    Так, Х. з закручанымi ў яго валасамi i пазногцямi (замена чалавечай ахвяры) служыў платай Лесавіку за пазбаўленне ад хваробаў. Пры пажары вакол палаючай хаты абносiлi Х., пасля чаго яго кiдалi ў агонь з мэтай суцiшыць полымя. Крошкi Х. закiдвалi ў вадаёмы, каб не патапiлася скацiна. У якасцi дарунка Х. насiлi да святых камянёў i крынiцаў («прошчаў»).

    Як квiнтэсенцыя дабра Х. выступае вельмi дзейсным абярэгам ад злых сiлаў. Х. з соллю, асвечаны на Агату (18 лютага н. ст.), натыкалi на рогi каровам як сродак ад сурокаў i захоўвалi ў хаце на засцярогу ад пажару. Iснавала забарона выпраўляцца ў дарогу без Х., якi гарантаваў бяспеку. Х., спечаны з мукi, змолатай на вадзяным млыне на Купалле, не даваў чалавеку патануць на працягу года.

    На Юр’я Х. з соллю на велiкодным ручнiку тройчы абносiлi скацiну, каб статак прыбываў i не цярпеў ад ваўкоў. У гэты ж дзень гаспадар абыходзiў свае палеткi з караваем, пасля чаго вяртаўся ў хату ўжо з «святым Х.», якiм (доляй) надзяляўся кожны з сям’i.

    У якасцi магiчнага сродку Х. шырока выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне, дапамагаючы ад крыксаў, спуду, лiхаманкi (Х. «выкатвалi» цела хворага i выносiлi катыш на ростанi), сурокаў, для захавання плоду ды iнш. Як за сiмвалам дабра за Х. замацавалiся функцыi дыягностыкi пры выбары месца пад будаўнiцтва хаты: Х. клалi па 4 баках свету, калi цераз ноч ён заставаўся некранутым — месца лiчылася добрым.

    Асаблiвая роля адводзiлася першаму выпечанаму Х., якi быў неадлучнай часткай калядных варожбаў. Вялiкая ўвага надавалася самому працэсу выпечкi Х. (пераўтварэнне «прыроднага», сырога ў «культурнае», печанае). Х. не магла пекчы «нячыстая» жанчына (падчас месячных, пасля родаў), не дазвалялася ў гэты час сварыцца цi лаяцца ў хаце — Х. мог «пакрыўдзiцца», «спалохацца».

    Момант, калi Х. знаходзiўся ў печы (печ як канал сувязi з «iншасветам») лiчыўся асаблiва знакавым. Так, калi бохан у печы развальваўся на дзве часткi — памрэ гаспадар цi гаспадыня; калi ў мякiшы вертыкальная трэшчына — да падзелу сям’i, гарызантальная — да замужжа дачкi цi сын пойдзе ў прымы.

    Ва ўяўленнях беларусаў Х. быў надзелены якасцямi жывой iстоты (характар, эмоцыi), з якой трэба было «сябраваць», «паважаць» i якая сама магла спрыяць, караць, павучаць чалавека («Пакiнь стрэльбу i вуду, то i я ў цябе буду»).

    Вобраз Х. як сiмвала добрапрыстойнасцi, долi, дабра шырока выкарыстоўваецца ва ўсiх жанрах беларускага фальклору.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 256 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar