Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ХМЕЛЬ

    Раслiна, вядомая людзям яшчэ ад паганскiх часоў. У жыццi чалавека Х. i пiтво з яго адыгравалi такую важную ролю, як у паўднёвых народаў вiнаградная лаза, а ў iндаiранцаў святая сома/хаома (слав. chъmelь этымалагічна роднаснае гэтым апошнім словам).

    Славяне выкарыстоўвалi Х. для прыгатавання рытуальнага мёду i пiва i надавалi яму незвычайны сiмвалiчны сэнс. Яшчэ ў XVI ст. iснаваў абрад царкоўнага асвячэння Х. У мiфапаэтычнай традыцыi Х. звязваўся са сферай любоўных узаемадачыненняў.

    У карагодных песнях гэта сiмвал адвагi, зухаватасці i жанiхання, а таксама сродак зблiжэння полаў. У часе вяселля Х. сiмвал жанiха: «Звiўся хмель з тычынаю, злюбiўся Паўлюська з Матрунаю». Х. пазначае таксама свабоду ўзаемадачыненняў, бо здольны часова здымаць абмежаваннi ў паводзiнах чалавека, у тым лiку i шлюбныя.

    Менавiта з Х. у мiфах некаторых народаў свету звязаны матыў iнцэсту. У беларускай так званай «пiўной» песнi: « Сарву я малада пiўну-вінну ягаду, // С тэй мяне ягады пахмелiна разняла, // Схiнуся, зброшуся я к свёкару на краваць». З падобнай сiмволiкай звязанае i задзейнiчанне Х. у прысушках i любоўнай магii.

    Праз свой адметны пах, наркатычныя якасці i матыў ускоснай сувязi з агнём Х. набывае якасцi раслiны апатрапея. Яго насiлi ў чаравiку, каб не баяцца сурокаў, клалi ў шлюбны ложак маладым, сыпалi ў дзверы, як нясуць нябожчыка. Часам Х. дадаваўся да вады для рытуальнага ўмывання. У былой Вiцебскай губ. вянком з Х. упрыгожвалi бабку-павiтуху, падчас грымотаў Х. курылi ў хаце. М. Малоха

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/94.htm

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 286 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar