- аўсяныя крупы (або крупы "Геркулес") - 1 шклянка,
-вада -3 шклянкі,
-смятана - 1 ст. лыжка,
-соль.
Аўсяныя крупы вымыць і заліць халоднай вадой на 2-3 гадзіны, затым прапусціць праз мясасечку з вадой, у якой яны замочваліся. "Геркулес" заліць халоднай вадой на 20-30 хвілін і таксама прапусціць праз мясасечку.
Прапушчаную масу дбайна змяшаць, працерці праз сіта. Вадкую частку наліць у слоік або эмаляваны посуд і паставіць на 24 гадзіны пры пакаёвай тэмпературы для закісання.
Гатовую закваску паставіць на вадзяную лазню і нагрэць да кіпення, пасаліць, заправіць смятанай і адразу ж падаць кісель да стала.
Пры жаданні кісель можна астудзіць і падаць на талерцы, як жэле.
|