- ячныя крупы - 2 шклянкі
- вада - 3 л
- малако - 1 шклянка
- мёд - 2-3 ст. л.
- журавінавае або парэчкавае варэнне - 2 ст.л.
- мак - няпоўная шклянка
Крупу прамыць, адварыць у вадзе на ўмераным агні,
здымаючы ўвесь час пену.
Як толькі крупа пачне вылучаць слізь, лішнюю ваду зліць,
а кашу перакласці ў іншы посуд, дадаць малако і варыць
да мяккасці круп і загусцення увесь час памешваючы.
Асобна падрыхтаваць мак: заліць яго крутым кіпенем,
даць распарыцца, пакінуўшы на 5 хвілін.
Затым ваду зліць, мак прамыць, ізноў заліць крутым кіпенем
і адразу жа зліць яго, як толькі пачнуць з'яўляцца кропелькі тлушчу
на паверхні вады.
Распараны мак перацерці ў парцалянавай ступцы, дадаючы па палове
гарбатнай лыжачкі кіпеню да кожнай сталовай лыжкі маку.
Падрыхтаваны мак змяшаць са згуслай, размякчанай ячнай кашай,
дадаўшы мёд, прагрэць на слабым агні 5-7 хвілін,
бесперапынна памешваючы, зняць з агню і заправіць варэннем.
|