Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КУЦЬЦЯ

    Першая куцця

    - 6 студзеня - посная, або Вялiкая. Менавiта на гэты дзень прыпадалi найбольшыя ўрачыстасцi i найбольшая колькасць магiчных абрадаў. Пачыналася абрадавае дзейства з паўдня, калi людзi пачыналi рыхтавацца да святочнай вячэры.

    Вячэралi выключна поснымi стравамi, сярод iх "куцьця" была абавязковай, самай важнай. У большасцi мясцовасцяў Беларусi куцьця -- гэта каша з ячных крупаў, якую прыпраўлялi мёдам, макам. У iншых месцах куцьцю варылi з пшанiцы, дадавалi арэхi, разынкi.

    Куцьцю ставілі на стол, засланы сенам і зверху - белым абрусам. Па даўжыні выцягнутай з-пад абруса сцяблінкі меркавалі аб ураджаі льну ці збожжа.

    Пачынаў есцi куцьцю гаспадар хаты, прычым на куцьцю заклiкалi прыйсцi таксама продкаў, а рэшткi рытуальнай ежы насiлi ў хлеў -- жывёле. Другая куцьця -

    13 студзеня - называецца шчодрай, тоўстай, багатай, ласай.

    У гэты вечар на стале можа стаяць куцьця з маслам або скваркамi, а таксама мяса - смажанае, варанае, печанае. Калі куцьця на стале, гаспадар адчыняе акно і заве:

    "Мароз, мароз, хадзі куцьцю есці! Ідзі, калі завем, а калі не завем - не хадзі, бо калі будзем араць - будзем цябе цапамі драць!" - і ставілі лыжку куцьці на талерачцы на акно.

    Потым адбываўся наступны дыялог паміж гаспадаром і гаспадыняй:

    -"Ці бачыш ты мяне?"

    - "Не, не бачу!"

    - "Каб жа ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вазамі, за снапамі свету!"

    Гаспадар потым жадаў гаспадыні:

    "Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!"

    Трэцяя куцьця - 18 студзеня.

    З цягам часу яна атрымала назву Вадзяная, бо прыпадае якраз на пярэдадзень Вадохрышча -- царкоўнае свята хрышчэння Хрыста.

    Завяршалі Каляды, на сценах будынкаў ставілі крыжы, акраплялі іх вадой, прасілі мароз, "каб не марозіў грэчку, ячмень, хвасолю" , звалі з лыжкай куцьці:

    Мароз, мароз, хадзі куццю есці!

    І іржа, і бель хадзі цяпер!

    А ўлетку ў нас не бывайце,

    Хлеба нашага не ўбівайце.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 295 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar