Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КУЦЦЯ

    Традыцыйная абрадавая страва на каляды ў славян і інш. народаў; каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні каляд, Новага года і перад вадохрышчам (на яе абавязкова гатавалася К. – сакраментальная страва).

    К. варылася з цэлых зярнят і была сімвалам несмяротнасці, вечнасці жыцця. На Беларусі ад каляд да вадохрышча спраўляліся тры К. Напярэдадні каляд К. спраўлялася з вял. урачыстасцю і называлася вялікай або поснай, бо ўсе стравы гатаваліся без мяса і жывёльнага тлушчу.

    Колькасць страў залежала ад заможнасці сям’і. У вечар перад Новым годам К. называлі багатай або скаромнай. На яе кожная гаспадыня старалася згатаваць як мага больш багатую мясную вячэру, каб сустрэць свята ў поўным дастатку і каб увесь год быў сыты.

    К. падавалася з сытою. К. перад вадохрышчам, як і напярэдадні каляд, гатавалася посная. На ўсе тры К. каша варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасцю круп. Звараная К. перад заходам сонца ставілася на покуці. Каштаваць яе ў час гатавання і перад вячэрай забаранялася, а ў час абрадавай вячэры яе елі апошняй.

    На К. вял. значэнне надавалася прыкметам, гаданням, варажбе. З цягам часу ўсё гэта набыло характар забавы. На Міншчыне, Гродзеншчыне, на Палессі К. называлі яшчэ абтоўчаны ў ступе ячмень.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16096

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 257 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar