
1-ы спосаб:
-1 шклянка зерняў пшаніцы,
-100 г маку,
-100 г ачышчаных грэцкіх арэхаў,
-2-3 стол. лыжкі мёда,
-цукар.
Зварыць на вадзе нішчымную кашу, астудзіць, падсаладзіць.
У асобным посудзе расцерці мак, дадаць мёд, добра змяшаць
і злучыць з кашай, калі каша атрымаецца густой,
развядзіце яе халоднай кіпячонай вадой.
Дадайце ядры грэцкіх арэхаў.
2-і спосаб:
-1 шклянка рысу,
-100 г разынак без костачак,
-100 г мёда.
Адварыць рыс.
Асобна адварыць разынкі, злучыць з рысам,
дадаць мёд, папярэдне разведзены ў невялікай колькасці вады.

|