Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КУЦЬЦЯ РЫСАВАЯ

    Куцьця, прыгатаваная з пшана, пшаніцы ці пярлоўкі, звалася каляднай

    і падавалася пад Каляды і пад Вадохрышча.

    Куцьця з рысу была і застаецца памінальнай стравай.

     

    -200 г рысу,

    -50 г салодкага міндаля,

    -6 зерняў горкага міндаля,

    -100 г разынак без костачак,

    -100 г дробнага цукру

     

    Паставіць на агонь рыс.

    Калі вада закіпіць, адкінуць на сіта, даць сцячы вадзе,

    абліць яго халоднай вадой, ізноў скласці ў рондаль,

    заліць на тры пальца вышэй вадой і даць уварыцца да мяккасці.

    Тым часам абварыць увесь салодкі міндаль і норму горкага,

    ачысціць, дробна стаўчы, скласці на талерку,

    дадаць лыжку цукру і лыжку вады, размяшаць.

    Калі рыс гатовы, зліць ваду, астудзіць, выкласці на міндаль,

    усё перамяшаць і ўсыпаць астатні цукар.

    У гэты ж час прыгатаваць разынкі: перабраць,

    вымыць і, закіпяціўшы 1 раз у вадзе, адкінуць на сіта.

    Даць сцячы вадзе, а разынкі выкласці ў гатовы рыс,

    перамяшаць і падаваць да стала.

    Да куцьці падаюць дробны цукар, віно.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (05.01.2015)
    Праглядаў: 377 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar