Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КУЦЦЯ СВЯТОГА КОЗЛІКА

    Рэгіянальная назва конадня Новага года (Мазыршчына), зафіксаваная П. Шэйнам пры канцы XIX ст. Назва тлумачыцца паданнем, паводле якога, калі нарадзіўся Хрыстос, то яго схавалі ў яслі ад пераследу з боку цара Ірада. Каля ясляў тым часам знаходзіўся малады козлік, які, здагадаўшыся, што нарадзіўся Бог, стаў прыкрываць яго сенам, каб той не змерз.

    У знак гэтага, як п’юць першую чарку на Васілле, то кажуць: “Святой Козлік, Святой Васіллейко, надзялі, Боже, здаровейкам!” Гэтае паданне вельмі нагадвае старажфтнагрэцкі міф пра тое, як козачка Амальтэя ўзгадвала сваім малаком схаванага ад пераследу з боку бацькі немаўля Дзэўса – будучага грознага валадара Алімпа.

    Лацінскі адпаведнік імя Амальтэі – Капэла – літаральна азначае “козачка”. Менавіта пад гэтай назвай вядома адна з вельмі яркіх зорак зімовага зоркавага неба – альфа сузор’я Возніка, якая кульмінуе апоўначы акурат пад Новы год.

    Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што гэтая нябесная Козачка мае самае непасрэднае дачыненне да “казы” або “казла” – цэнтральнага і найбольш пашыранага персанажа нашых Калядаў.

    Кульмінацыя ж нябесных свяцілаў, асацыяваных з пэўнымі міфалагічнымі персанажамі, перадаецца традыцыйнымі міфапаэтычнымі сродкамі як знаходжанне гэтых персанажаў у вяршаліне Сусветнага дрэва або гары, якія рэпрэзентуюць вось Сусвету (axis mundi). І гэты момант яўна адлюстраваны ў калядных песнях, падобных да той, што была запісана, напрыклад, у Пастаўскім р-не:

    “Ў чыстым полі лаза стаіць, каляда.

    // На тэй лазе каза сядзіць.

    // Прышоў да яе серанькі ваўчок.

    // - Да злезь, каза, патанцуім.

    // - Не палезу, цябе баюся…”

    Параўн. таксама провады Юр’і на дрэва ў момант, калі кульмінуе зорка Арктур у сузор’і Валапаса ( а гэта самая яркая зорка веснавога зорнага неба). Гэткая сітуацыя можа здавацца і вобразам гары, вяршыня якой, як і вяршаліна дрэва, сімвалізуе неба, як у наступнай каляднай песні:

    //на гарэ каза

    // З казляняткамі,

    // А ў даліне воўк

    // З ваўчанятамі…”

    Воўк у такіх калядных тэкстах заўсёды знаходзіцца ўнізе. Спраўджваннем па зорнай мапе можна пераканацца, што менавіта ў гэты момант здараецца ўзыходжанне над небакраем ужо згаданай зоркі Арктур, якая, вельмі верагодна, адпавядае фальклорнаму св. Юр’ю.

    З іншага боку, ваўкі, як вядома, з’яўляюцца яго сакральнымі жывёламі, якім ён можа прызначаць на ахвяру хатніх жывёлін. Такім чынам, сітуацыя, якая сімвалічна апісваецца ў калядных песнях, аказваецца добра ўзгодненай з падзеямі, якія адбываюцца на зоркавым небе.

    А тое, што фальклорныя каза і воўк маюць непасрэднае дачыненне менавіта да калядных святкаванняў, падкрэсліваецца і зафіксаванай у Беларусі назвай вядомай казкі пра казу і сямёра казлянят – “Калядная казка”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2953

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 260 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar