- пшаніца - 2 шклянкі
- мак - 200г
- цукар, мёд - па густу
- вішнёвае варэнне (без костачак) - 2 ст.л.
- арэхі – 100 г
- разынкі (без костачак) – 100 г
Вычышчаную, перабраную пшаніцу добра прамыць,
пакласці ў гліняныя гаршочкі, заліць гарачай вадой,
так каб вада пакрывала зерне і паставіць варыцца ў духоўку.
Пры неабходнасці далівайце гарачую ваду.
Мак прамыць, заліць крутым кіпенем на 2-3 гадзіны, затым зліць ваду,
расцерці мак у ступцы, дадаць па густу цукар, мёд,
вішнёвае варэнне, здробненыя арэхі і папярэдне замочаныя разынкі.
Пасля ўліць 0.5-1 літр астылўшай кіпячонай вады,
злучыць гэтую масу з варанай пшаніцай і выкласці ў керамічную міску.
|