
-1 шклянка пшана,
-3 шклянкі вады,
-0,5 шклянкі разынак,
-50 г сметанкавага масла,
-цукар,
-соль.
Разынкі перабраць, прамыць, заліць гарачай вадой
і варыць да гатовасці.
У адвар дадаць патрэбную колькасць вады, цукар, соль,
усыпаць крупы і зварыць глейкую кашу.
Раскласці кашу па талерках, у кожную пакласці разынкі
і сметанкавае масла.

|