- пшаніца (збожжа) - 200г
- мак - 150г
- вычышчаныя арэхі - 30г
- разынкі - 50г
- ванільны цукар - па густу
- мёд - па густу
-цукар - па густу
- сліўкі - 1/2 шклянкі.
Пшаніцу перабраць, прамыць вадой, заліць новай
і варыць да гатовасці, адцадзіць, астудзіць.
Мак заварыць кіпенем і трымаць на агні датуль,
пакуль не будзе лёгка разцірацца пальцамі.
Адцадзіць на сіце, прапусціць праз мясасечку.
Змяшаць з пшаніцай, дадаць здробненыя арэхі, ашпараныя кіпенем
і адцэжаныя разынкі, мёд і цукар па гусце, ванільны цукар.
Змяшаць са сліўкамі, перакласці ў страву. Падаваць астуджанай.
|