
Пшаніцу перабраць, прамыць вадой, заліць новай
і варыць да гатовасці, адцадзіць, астудзіць.
Мак заварыць кіпенем і трымаць на агні датуль,
пакуль не будзе лёгка разцірацца пальцамі.
Адцадзіць на сіце, прапусціць праз мясасечку.
Змяшаць з пшаніцай, дадаць здробненыя арэхі, ашпараныя кіпенем
і адцэжаныя разынкі, мёд і цукар па густу, ванільны цукар.
Змяшаць са сліўкамі, перакласці ў талерку. Падаваць астуджанай.

|