
-400 г пшаніцы,
-1/2 шклянкі цукру або 100 г мёда,
-200 г маку,
-200 г ядраў грэцкіх арэхаў.
Пшаніцу перабраць, прамыць, высыпаць у кіпень, давесці да кіпення,
адкінуць на сіта, абліць халоднай вадой, скласці ў рондаль або чыгун,
заліць вадой, закіпяціць, шчыльна зачыніць вечкам
і паставіць у духоўку, каб сапрэла да мяккасці.
Пасля гэтага выняць і астудзіць.
Паміж тым вымыць шклянку маку, абліць яго кіпенем, а затым халоднай
вадой, стаўчы ў ступцы, пакуль не расцяруцца зярняткі і мак не збялее,
дадаць цукровы пясок або мёд, можна трохі солі.
Дбайна змяшаць з пшаніцай.
Калі куцьця апынецца густой, падліць трохі астылай вады,
у якой варылася пшаніца, у апошнюю чаргу дадаць грэцкія арэхі.

|