- пшаніца - 2 шклянкі
- мак - 1 шклянка
- цукар - 1/2 шклянкі (або 100 г мёда) -
соль - па густу
Пшаніцу перабраць, прамыць, усыпаць у кіпень, давесці да кіпення,
адкінуць на сіта, абліць халоднай вадой, скласці ў рондаль
або гліняны чыгун, зноў заліць вадой, закіпяціць,
шчыльна зачыніць вечкам і пакінуць у духоўцы да гатовасці зерняў.
Вымыць шклянку маку, абліць яго кіпенем, а затым халоднай вадой,
стаўчы ў ступцы, пакуль маса не збялее, дадаць цукар або мёд,
можна трохі солі.
Атрыманую масу дбайна змяшаць з пшаніцай.
Калі куцьця апынецца занадта густой,
можна падліць трохі астыўшага пшанічнага адвара.
|