- пшаніца - 2 шклянкі
- цукар - 1/2 шклянкі (або 100 г мёда)
- соль - па густу
- ягады або садавіна з варэння - 1 шклянка
Пшаніцу перабраць, прамыць, усыпаць у кіпень,
давесці да кіпення, адкінуць на сіта, абліць халоднай вадой,
скласці ў рондаль або гліняны чыгун, зноў заліць вадой, закіпяціць,
шчыльна зачыніць вечкам і пакінуць у духоўцы да гатовасці зерняў.
Гатовую пшаніцу астудзіць.
З варэння абраць шклянку ягад і садавіны
і асцярожна змяшаць з пшаніцай.
Калі трэба, падліць трохі салодкай кіпячонай вады.
|