
- рыс - 1 шклянка
- мак - 200г
- цукар - па густу
- міндаль - 100г
- разынкі (без костачак) - 100г
Рыс перабраць, прамыць, заліць вадой, давесці да кіпення.
Адкінуць на сіта, прамыць пад праточнай халоднай вадой,
зноў пакласці ў рондаль і варыць да гатовасці ў вялікай колькасці вады,
пасля чаго адкінуць на сіта і астудзіць.
Міндаль ашпарыць, ачысціць ад шалупіны, пасекчы і стаўчы ў посудзе,
прызначаным пад куцьцю, дадаць цукровы пясок,
злёгку развесці вадой, размяшаць, злучыць з падрыхтаваным рысам.
Дадаць папярэдне прамытыя і ашпараныя разынкі.
Куцьцю змяшаць, зверху злёгку пасыпаць цукровым пяском.
Асобна, у соусніку або шкляначках да куцьці падаюць
нішчымнае малако.

|