
-250 г рысу,
-100 г міндаля,
-100 г разынак,
-карыца - па густу,
-цукар - па густу,
-цукровая пудра.
Рыс перабраць, прамыць, заліць халоднай вадой, давесці да кіпення,
адкінуць на друшляк і прамыць халоднай вадой.
Затым рыс зноў заліць вялікай колькасцю халоднай вады
і варыць да гатовасці, не мяшаючы.
Ваду зліць, рыс астудзіць.
Ашпараны кіпенем міндаль расцерці, дадаць цукар,
развесці невялікай колькасцю вады і змяшаць з рысам,
затым пакласці ашпараныя кіпенем разынкі, карыцу і зноў змяшаць.
Выкласці ў вялікую талерку і пасыпаць цукровай пудрай.
Асобна можна падаць фруктовы кісель.

|