Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    МАК

    Старажытная культурная расліна, адмысловыя якасці якой з цягам часу набылі міфалагізаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцівасці, пладавітасць, вырастанне з маленечкага зярнятка, а таксама адметныя дэкаратыўныя прыкметы – яркі чырвоны колер у кідкім спалучэнні з чорным.

    Міфапаэтычная традыцыя перадусім падкрэслівае опіўмныя ўласцівасці М. і, як вынік гэтага, яго стасоўнасць са сном, смерцю, агнём. Рэканструкцыя балта-славянскага міфа дазваляе бачыць у М. персаніфікацыю “малодшага сына ці брата, які быў утоплены і/або прайшоў скрозь полымя і падняўся з зямлі” (гл. беларускую загадку пра М.: “Маленькі – удаленькі скрозь зямлю прайшоў, красну шапачку знайшоў”). М., як адзін з цэнтральных атрыбутаў, задзейнічаны ў рытуалах выклікання дажджу, калі маленькія дзеці сыпалі яго ў ваду і калацілі яе кіёчкамі.

    Згодна з назіраннямі Т. Суднік і Т. Цыўян, “моўны тэкст гэтага абраду непасрэдна звязаны з міфалагічным матывам патаплення малодшага сына Грымотніка і яго ўваскрэсення”. Падобная працэдура мае месца ў абрадзе галашэння па тапельцу, калі ў калодзеж сыпалі М. са словамі: “Макарка ўтапіўса”. Множнасць М. абумовіла выкарыстанне яго ў якасці абярэга: ім абсыпалі магілы, клалі ў чаравікі нявесце. Множнасць зярнят М. і яго асаблівы сакральны статус адбіліся таксама ў рытуалах прадукавальнай скіраванасці і ў народнай медыцыне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3313

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 280 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar