Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ПАСКА

    Абавязковым атрыбутам велiкодных святкаванняў з’яўляецца хлеб. Хрысцiянскiя кнiжнiкi сцвярджаюць, што традыцыя сустракаць Вялiкдзень спецыяльна прыгатаваным для гэтага хлебам мае больш раннiя, яшчэ старазапаветныя вытокi, якiя сягаюць у часы iудзейскага рабства ў Егiпце.

    Штогод iудзеi адзначалi свята пачатку вясны, якое называлася "песах" або "свята апрэснакаў", г. зн. "прэснага хлеба мацот". Паданне часоў Старога Запавета сведчыць пра тое, што, зыходзячы з егiпецкага палону, iудзеi не паспелi як след заквасiць хлеб, таму прыхапiлi з сабой прэснае (без дражджэй) цеста.

    У паходных умовах яны змаглi прыгатаваць толькi самыя простыя ляпёшкi. З таго часу, сустракаючы Пасху, iудзеi моляцца Богу ў знак прызнання i ўдзячнасцi i абавязкова прычашчаюцца рытуальным хлебам. -Ісус Хрыстос, як сын iудзейскага народа, не парушыў гэтай традыцыi ў час апошняй Тайнай Вячэры, а толькi напоўнiў яе новым зместам.

    Ён пераламаў хлеб-апрэснак (славяне ламалi хлеб толькi на могiлках) i сказаў, што гэта яго цела, якое ён прыносiць у ахвяру за чалавечыя грахi. Пасля гэтага ў хрысцiянскай царкве быў уведзены хрысцiянскi абрад еўхарыстыi — прычашчэння, аднак замест "мацы" сталi выкарыстоўваць "паску", артос (грэч. — хлеб) i прасфору ("просвiрку").

    У каталiцкай традыцыi апрэснакi захавалiся да нашага часу, iх называюць "аплаткi". - У беларусаў хлеб як важны складнiк прысутнiчаў практычна ва ўсiх каляндарных i сямейна-родавых святкаваннях. Пры гэтым сiмволiка хлеба ў традыцыйнай культуры беларусаў была надзвычай распрацаванай, шматзначнай, сэнсава арыентаванай на iдэалогiю свята.

    - У адрозненне ад старажытнай iудзейскай (падарожнай) традыцыi — выпякаць не квасны хлеб, беларусы не адышлi ад сваёй спрадвечнай традыцыi: цеста вымешвалi асаблiва старанна, дадаючы ў яго даволi багата яек i масла. Каб дрожджы добра "выхадзiлiся", а хлеб быў не ацеслiвы, а пышны, лёгкi, цеста некалькi разоў асаджвалi, пры гэтым ўсе дзеяннi з цестам трэба было рабiць у поўнай цiшынi.

    Калi цеста "паспела", яго раскладвалi па спецыяльна прыгатаваных формах, а зверху ўпрыгожвалi хрысцiянскай i дахрысцiянскай сiмволiкай: апаясвалi касой, рабiлi крыжык, з абодвух бакоў якога мацавалi дзве лiтары з таго ж цеста ? "Х" i "В", сiмвалiзуючыя галоўную iдэю свята — "Хрыстос Васкрос".

    -Пасхальны хлеб асвячалi разам з яйкамi i вяндлiнай, соллю i колцам каўбасы, або шматком паляндвiцы. Стаўленне да яго было як да самай святой рэчы ў жыццi сям’i, роду. Першае святочнае сталаванне пачыналася з яйка — iм пачынаўся свет. А далей дзялiлi абрадавы хлеб ужо як сiмвалiчны вынiк працоўнай дзейнасцi чалавека. Паску, гэтаксама як i яйка, дзялiлi на столькi частак, колькi дамачадцаў сабралася за святочным сталом.

    -Перад тым як сесцi за ранiшнi святочны стол, гаспадар браў асвечаную паску i iшоў да жытнёвага поля, каб паваражыць, якiм будзе ўраджай гэтага года. Ён выбiраў прыгожую рунь i ставiў пасярэдзiне паску.

    Калi жыта было вышэйшым, то гэта лiчылася добрым знакам — ураджай гэтага года будзе лепшым, чым мiнулагоднi, i, наадварот, калi вышэйшым быў хлеб (сiмвал мiнулага ўраджаю), то меркавалi, што сёлетнi ўраджай будзе горшым.

    - Гаспадыня выпякала некалькi пасак, i кожная з iх мела сваё прызначэнне. Адну аддавалi святару, адну — жывёле i пастуху пры першым выгане скацiны ў поле, адну пакiдалi для засевак (у кожнае насенне перад сяўбой клалi па кавалачку). Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 290 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar