Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ПІСАНКІ

    Размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі. Называлі таксама крашанкі, маляванкі. У побыце беларусаў і інш. еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць; з прыняццем хрысціянства ўвайшлі ў абрад святкавання вялікадня.

    Найб. Пашыраны спосаб аздаблення – васкаванне. Яйка з папюрэдне нанесеным спецыяльнай бляшанай леечкай, шпількай, цвіком васковым узорам фарбавалі ў растворы натуральных (шалупінне цыбулі, кара дрэў, адвары траў) ці штучных фарбавальнікаў.

    На каляровым фоне атрымліваўся белы ўзор – у тых месцах, якія былі закрыты воскам і не прапускалі фарбавальнік. Каб атрымаць паліхромны ўзор, яйка паслядоўна апускалі ў розныя фарбавальнікі – ад светлых да цёмных, кожны раз наносячы новы ўзор з воску. На Беларусі пераважала аднатонная расфарбоўка ў чорны, чырвоны, радзей – зялёны, жоўты і інш. колеры (без уліку натуральнага белага колеру шкарлупіны).

    Характар малюнку, у якім пераважалі старажытныя сімвалічныя матывы, залежыў ад спосабу нанясення васковага ўзору. Накапванне воску з дапамогай шпількі давала элементы э выглядзе расцягнутых кропелек, з якіх кампаваліся кругі-разеткі, кветкі, ланцужкі, паяскі, стылізаваныя зааморфныя і антрапаморфныя малюнкі.

    Спецыяльнай леечкай-пісаком наносілі прамыя і хвалістыя паяскі ўдоўж і ўпоперак яйка, дзялілі яго паверхню на 2, 4, 8 палёў, у якія малявалі ўзоры ў выглядзе ялінкі, грабелек, стылізаваных зорак, завіткоў і інш. Радзей бытавала гравіраванне – прадрапванне белага контурнага ўзору на каляровым фоне.

    Тонкі графічны малюнак складаўся з геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў, уключаў пажадальныя надпісы. Размалёўка ад рукі давала адвольны малюнак, пераважна расліннага характару. Шырока бытавала звычайная суцэльная расфарбоўка яек (крашанкі).

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/18597

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 280 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar