
-2 шклянкі пшаніцы,
-1 шклянка малака,
-паўшклянкі цукру,
-3 ст.л. мёда,
-соль.
Пшаніцу ўсыпаць у кіпень, давесці да кіпення, адкінуць на сіта,
абліць халоднай вадой, скласці ў рондалі ці чыгун,
заліць вадой, закіпяціць, шчыльна зачыніць вечкам
і паставіць у духоўку, каб сапрэла да мяккасці.
Пасля гэтага выняць і астудзіць.
Прамыць, абліць кіпенем, затым халоднай вадой, стаўчы,
дадаць цукар ці мёд, трохі солі.
Калі куцця апынецца густой, падліць трохі астыўшай вады,
у якой варылася пшаніца.

|