Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 4
    Гасцей: 4
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    РЫТУАЛЬНАЯ СТРАВА

    Спецыяльна прыгатаваная каша была абавязковай рытуальнай стравай у структуры радзінна-хрэсьбіннай абраднасці. Яе выкарыстанне ў гэты святочны час павінна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, шчасце, багацце, а парадзісе захаваць здольнасць нараджаць і надалей.

    «Бабіна-каша», якую гатавала бабка-павітуха да хрэсьбіннага застолля, выконвала адну з галоўных роляў, таму абрад і атрымаў назву ў гонар галоўнага святочнага атрыбута.

    Выкуп і дзяльба кашы сталі галоўным абрадавым стрыжнем сямейна-родавага святкавання. Напрыканцы хрэсьбіннага застолля бабка-павітуха выносіла гаршчок з кашай, накрывала яго ручніком і ўздымала як мага вышэй да столі, тым самым жадаючы, каб дзіця расло высокім, дужым і здаровым.

    Затым усе прысутныя павінны былі выкупіць «долю» нованароджанага. Дзеля гэтага бабку-павітуху адорвалі грашыма і прасілі аддаць кашу. Падораныя грошы клалі на талерку.

    Частку сабраных грошай аддавалі бабцы-павітусе, астатнія – парадзісе «на пялюшкі». Пасля гэтага гаршчок быццам незнарок білі аб стол так, каб ён рассыпаўся на некалькі частак.

    Па тым, якую форму захавала каша, прысутныя варажылі аб лёсе нованароджанага: калі каша не рассыпалася, гэта было добрым знакам. Затым кашу дзялілі паміж усімі прысутнымі за сталом.

    Частку яе трэба было з'есці як мага хутчэй, каб гэтак хутка загаварыла дзіця, а частку адносілі дахаты, каб пачаставаць сваіх дзяцей. У некаторых рэгіёнах кашу варылі і пры ацёле каровы.

    Пасля таго, як карова расцеліцца, накрывалі святочны стол і гатавалі кашу, якую падавалі напрыканцы застолля, а частку яе адносілі жывёліне. Пры гэтым ціха гаварылі наступныя словы: «каб кароўка бегла памыківала, а цялятка пабрыківала».

    Каб карова лёгка ацялілася і на наступны год, першымі кашу елі жанчыны і толькі потым мужчыны. Каша займала цэнтральнае месца і на вяселлі. Кашу падавалі не толькі гасцям, але ў адной місе ставілі і перад маладымі.

    У некаторых мясцінах ім дазвалялася на працягу ўсяго вяселля есці толькі гэтую страву, каб у іх нараджаліся дужыя і здаровыя дзеці.

    На Палессі, калі нявеста захавала цнатлівасць, маладым варылі салодкую кашу, калі ж не – то ў кашу сыпалі шмат солі і перцу, каб маладыя елі і плакалі.

    Кашу як святочную рытуальную страву гатавалі і падчас будаўніцтва хаты. Калі укладвалі бэльку ў чырвоным куце, то да яе прывязвалі гаршчок кашы, загорнуты ў кажух.

    Гэта павінна было сімвалізаваць дабрабыт і сямейнае шчасце. Адно з галоўных рытуальных дзеянняў улазінаў – прыгатаваць кашу ў старой хаце і перанесці яе ў новую, каб з сімвалічнай стравай перайшла удача, дабрабыт і прыбытак.

    Автор: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f056e15c77c7e199.html

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 283 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar