Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ШТО ЗА СТРАВА ТАКАЯ — КІСЕЛЬ

    Разам з іншымі абрадавымі стравамі аўсяны кісель (жур) падавалі і на жалобны стол як адну з самых сімвалічных. У адных выпадках памінальная трапеза ім пачыналася, а ў другіх, наадварот, заканчвалася.

    Вырылі яго і ў дні ўшанавання продкаў на працягу года, у так званыя “радзіцельскія” суботы: перад Масленіцай, Тройцай, на Змітраўскую суботу і г.д., таксама на Радаўніцу.

    Прыгатаванне кісялю было прымеркавана і да шэрагу святочных дзён. Напрыклад, яго варылі напярэдадні Раства Хрыстова, каб “задобрыць” Мароз.

    Страву ставілі на акно, выносілі да веснічак або вылівалі ў агародзе, пры гэтым прыгаворвалі: “Мароз, Мароз! Хадзі куццю (кісель) есці! Каб ты не марозіў ячмяню, пшаніцы, гароху, чачавіцы, проса, грэчкі і ўсяго, што мне Бог судзіць пасеяць!”

    Кісель быў галоўнай сялянскай стравай на працягу Вялікага сямітыднёвага посту. Таму зусім невыпадкова ён мог з’явіцца і на святочным стале на Вялікдзень: “Даволі часта разгаўленне пачыналася не са скаромнай, а з поснай ежы: з аўсянага кісялю, прыгатаванага ў Чысты чацвер”.

    Беларусы варылі кісель на Узнясенне, а таксама ў дзень святога Юр’я. У народзе верылі, што разам з парам да Нябёсаў узнясуцца самыя патаемныя думкі і пажаданні людзей.

    Цікава і тое, што ў дзень пачатку і заканчэння збору аўса абавязкова варылі аўсяны кісель. Зразумела, што пераважная прымеркаванасць кісялю да абрадаў ушанавання продкаў ставіла яго па-за кантэкстам перш за ўсё радзіннай абраднасці.

    Лічылася, што кісель на святочным (хрэсьбінным) стале прынясе жывому чалавеку — імянінніку — непрыемнасці, беды, нястачы. У некаторых рэгіёнах да гэтага ставіліся даволі жорстка: лічылі, што гэта можа прывесці нават да смерці нованароджанага.

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d06393adaa6eaef1.html

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 321 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar