У дзень братоў Макавеяў ці мядовага Спасу пяклі прэсныя і нішчымныя каржы, нашмароўвалі іх мёдам і пасыпалі макам. Елі шулікі на працягу ўсяго двухтыднёвага Успенскага паста.
Для цеста:
-400 г пшанічнай мукі,
-1 яйка,
-1 ст. лыжка цукру,
-1/2 шклянкі вады,
-100 г маку.
Для падрыхтоўкі шулікаў замясіць цеста, раскачаць тонкія каржы і спячы ў духоўцы. Прыгатаваць макавае малако з мёдам і вадой, разламаць кожны корж на 3-4 кавалка і размяшаць іх з гэтым малаком. Замест мёда можна ўзяць цукар.
|