Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    СОЛЬ

    У традыцыйным побыце сялян займала па сваiм сакральным статусе другое, пасля хлеба, месца. Накрываючы стол, у першую чаргу ставiлi салёнку.

    Салiць, як i рэзаць хлеб, меў права толькi гаспадар. С. у рытуальных кантэкстах выкарыстоўвалася з хлебам, часта яны разглядалiся як адзiнае цэлае: клiшэ «хлеб–соль» наагул выкарыстоўвалася для абазначэння ежы i пачастунку.

    Як сведчаць этнографы, беларусы заўсёды трымалi на стале хлеб i драбiнку С. С. выраблена чалавекам i належыць толькi свету чалавека. Адметна, што памiнальная ежа, прызначаная продкам, часцей была нясоленай, прэснай. С. адрознiвае чалавечую, акультураную ежу ад жывёльнай, «дзiкай», i таму становiцца адным з унiверсальных абярэгаў.

    Вера ў апатрапейную моц С. настолькi моцная, што для нейтралiзацыi чарадзейскага позiрку дастатковым лiчылася адно вымаўленне формулы: «соль табе ў вочы» або «соль–пячына, да чорт з тваімі вачыма!».

    С. сыпалi ў апошнiя каласы на дажынках, асвячалi ў царкве ў Чысты чацвер, каб потым выкарыстаць у медыцынскай магii. Гэтая чацвярговая С. адрознівалася асаблівымі засцерагальнымі ўласцівасцямі. С. пасыпалi хлеб у шматлiкiх каляндарных i аказiяльных рытуалах.

    Малады, перад тым як выправіцца ў сваты, павінен быў згрызці драбок С. і выплюнуць на парог, каб у будучай сям’і не паміралі дзеці. Драбок С., хлеб і часнык, загорнутыя ў анучку, падвязвалі маладой пры ад’ездзе да шлюбу, каб засцерагчы яе ад чараў.

    Хлеб, абторканы кавалкамі С., адмыслова свяцілі ў дзень св. Агаты (18 лютага н. ст.) і потым выкарыстоўвалі для адводу ад хаты пажару. Гэты ж хлеб з С. чаплялі на рогі карове, каб не баялася сурокаў.

    Апрача таго, С. выкарыстоўвалася і ў любоўнай магіі: калі вакол упадабанай асобы абнесці патаемна шчапоць С., то неўзабаве абудзяцца гарачыя пачуцці.

    Таму пра вельмі закаханых казалі: «Ці не соллю іх абнеслі?» С. садзейнiчае кансервацыi прадуктаў i дзякуючы гэтаму можа сiмвалiзаваць вечнасць i пастаянства.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5413

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (24.07.2014)
    Праглядаў: 285 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar