Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    СОЛЬ

    Паўсюль лічылася, што нячыстая сіла баіцца солі. Яшчэ ў Старажытным Рыме немаўлятам клалі на вусны крупіцы солі, каб зберагчы іх ад небяспекі. У народнай культуры славян соль таксама выступала надзейным абярэгам. Жанчыне, якая нарадзіла дзіця, бабка-павітуха націрала лоб соллю, тым самым зберагаючы яе ад сурокаў і "прызору".

    На працягу многіх стагоддзяў соль была даволі дарагім мінералам, таму да яе ставіліся вельмі беражліва. Рассыпать соль – значыць нанесці сям'і адпаведны ўрон, які не мог не прывесці да сваркі.

    Акрамя таго лічылася, што гэта нячыстая сіла сваволіць і хоча "вывесці" надзейны абярэг дому. Каб у такой сітуацыі "адвесці" бяду, трэба было некалькі крупінак солі пакласці сабе на галаву ці ўзяць дробку солі ў правую руку, кінуць праз левая плячо, гаворачы прыкладна такія словы: " Солі – солева, болю – болева, а мне такога нісколева ".

    Рытуальна прыгатаваная соль "ахоўвала" дом ад бяды і няшчасцяў. Такую соль выкарыстоўвалі пры прыгатаванні амулетаў для людзей і жывёл. Напрыклад, шылі маленькі мяшэчак з чырвонай тканіны і засыпалі туды некалькі крупінак "чацвярговай" солі.

    Гэты абярэг патрэбна было насіць на грудзях (пад адзеннем) на працягу года, да наступнага Чыстага чацвярга.

    Каб вылечыць дзіця ад сурокаў, патрэбна было кінуць тры дробкі солі ў шклянку і прашаптаць: "Загаворваю сваё дзіцятка ад слёз дарэмных, ад бед страшэнных, ад удараў і ад болю і ад дарэмнай хворы. Запіраю сваім словам, зберагаю сваімі справамі. У імя Айца, Сына і Духа Святога. Амінь". Ці так: «Урок-урачышчэ, ідзі на цяплішчэ. Ад каго стала – штоб на ім цела патрашчала. Соль яму ў вочы, галаўня ў плечы». А затым абцерці дзіця вадой са шклянкі.

    Адным са сродкаў лячэння хатняй жывёлы лічылі невялікія іржаныя "калабкі", у якія абавязкова замешвалі "чацвярговую" соль. У дзень памяці святой Агаф'і (18 лютага) у цэрквах асвячалі хлеб з соллю, які захоўваўся ў дамах як надзейны сродак ад пажару: «Соль святой Агаты бароніць ад агню хаты”.

    У Дабравешчанне (7 красавіка) сталыя жанчыны ў сям'і "перапальвалі" соль. Лічылася, што гэтая соль стварае цуды пры збаўленні ад розных захворванняў. З гэтай соллю выпякалі "бяшкі" – невялікія булачкі, якія прызначаліся для лячэння хатніх жывёл.

    Аксана Катовіч

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=170&category=10&mode=detail

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (24.07.2014)
    Праглядаў: 177 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar