Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    СВЯНЦОНАЕ ЯЙКА — НАДЗЕЙНЫ АБЯРЭГ

    Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што фактычна кожны прадмет, які быў выкарыстаны ў абрадзе, атрымліваў статус рытуальнага атрыбута і пасля завяршэння абрадавых дзеянняў набываў у вачах людзей здольнасць спрыяць урадлівасці зямлі і паляпшэнню дабрабыту, перамагаць хваробы, прыварожваць каханага, засцерагаць чалавека ад дрэннага ўздзеяння зайздросных людзей.

    Напрыклад, адна справа — звычайная свечка, зусім іншую ступень стаўлення да яе мела “грамніца” або вянчальная свечка. Звычайнае белае курынае яйка ў шэрагу выпадкаў таксама станавілася атрыбутам побытавай магіі вясковай гаспадыні.

    Трэба было дакладна ведаць, калі іх збіраць (толькі да заходу сонца), у які час садзіць на яйкі курыцу-квактуху (на маладзіковай фазе Месяца), у які дзень тыдня (у жаночыя дні, каб было больш курачак, чым пеўнікаў), цотную або няцотную колькасць пакідаць для квактухі (калі няцотную — будзе больш пеўнікаў, цотную — курачак).

    Зразумела, што зусім іншы статус мела чырвонае велікоднае яйка, ды яшчэ асвячонае ў царкве. Выключнымі прадуцыравальнымі здольнасцямі надзялялася яйка, якое было атрымана з рук святара напрыканцы святочнага набажэнства.

    Аднак, лічылася, найбольшую цудадзейную сілу набывала тое яйка, якім абменьваліся з першым стрэчным чалавекам. У этнаграфічных запісах зафіксавана даволі шмат спасылак на цудадзейнасць не толькі асвячонага велікоднага яйка, але і яго шкарлупак, крошак асвячонага хлеба і іншых страў.

    Так, у “Беларускім зборніку” Е.Раманаў адзначаў: “Рэшткі ад асвячонага стала (хай сабе гэта будзе лушпінне з яйка ці костка) спальваюць. Але некаторыя гаспадары збіраюць такія рэшткі і перад сяўбою закопваюць іх у зямлю на сваёй ніве: гэта захоўвае пасевы ад буры і граду”. Пасля вяртання з храма адно свянцонае яйка гаспадыня абавязкова клала ў чырвоны кут за абразы.

    На працягу ўсяго года яно выконвала ролю надзейнага абярэга ад усялякіх непрыемнасцей: ад хвароб дамачадцаў, ад сварак у хаце, ад штукарстваў дамавіка, ад маланкі і пажару. Такое яйка магло ляжаць тры і болей гады і не псавалася. За абразамі маглі захоўваць і шкарлупкі ад першага з’едзенага яйка.

    Адно велікоднае яйка пакідалі для асвячэння зерня ў час засевак. Яго клалі ў зерне ў тую сявеньку, з якой звычайна гаспадар рабіў самае першае засяванне. Ён браў яйка з сабой у поле і мог перад пачаткам работы з’есці сам, мог закапаць у зямлю, а мог раскрышыць і рассыпаць па ворыве.

    Людзі верылі, што выкарыстанне святочнага атрыбута будзе спрыяць захаванню ўраджаю ад маланкі, дажджу і ўсялякіх грызуноў. У некаторых рэгіёнах гэты абрад абстаўлялі далучэннем яшчэ некаторых сакральных атрыбутаў.

    У зерне, якім засявалі, клалі крошкі з першага святочнага стала, шкарлупкі ад першага з’едзенага яйка, а таксама асвечаную або перапаленую чацвярговую соль. Трэба сказаць, што ўвогуле фактычна ва ўсіх святах, якія адзначаліся ў прамежку ад Вялікадня і да Купалля, яйка было адным з асноўных рытуальных атрыбутаў.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31529

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 272 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar