Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    СЫР

    Адзiн з сакралiзаваных прадуктаў харчавання. Яшчэ ва «Уставе князя Яраслава о церковных судах»адзначалася: «Аще про девку сыр краян будет, за сыр гривну, а за срам еи 3 гривны, а что потеряно, а то еи заплатить, а митрополиту 6 гривен, а князь казнит».

    Пакаранне за дзеяннi з С. ва «Уставе» згадваюцца сярод iншых артыкулаў, звязаных з барацьбой супраць паганства i парушэнняў нормаў хрысцiянскай маралi.

    У беларускiм фальклоры распаўсюджана ўяўленне пра сувязь С. з нараджэннем дзiцяцi, асаблiва сына. С. пэўным чынам асацыюецца з плоднасцю, а таксама з маладым мужчынам.

    Вядомы вясельны звычай, калi пасля першай шлюбнай ночы бацькi маладой, якая да вяселля захавала цнатлiвасць, клалi маладому за пазуху С., загорнуты ў хусцiнку.

    С. неаднаразова згадваецца ў песнях, звязаных з гуканнем вясны, прычым паралельна ўспамiнаюцца воран, якi «крача — сыру хоча», i дзяўчына, якая плача, жадаючы мець сына.

    Даследнікi сусветнай мiфалогii адзначаюць, што воран часта фiгуруе як прадстаўнiк божышча, які забяспечвае зачацце. С. быў абавязковым пачастункам на Ляльнiк (22 красавiка ст. ст.), прысвечаны багiнi Лёлi, i на дзень святога Юр’я (23 красавiка ст. ст.).

    С. разам з iншымi прадуктамi сiмвалiзаваў дары вясны, урадлiвасць, будучы ўраджай. На Русальным тыднi прыносiлi на берагi рэк ахвяраваннi ў выглядзе С.

    Тых жанчын, якiя на Купалле кiдалi ў сажалку С. для жабаў, лiчылi ведзьмамi. Пра белы С. неаднаразова гаворыцца ў купальскiх песнях, Купала вячэрае «белым сырам».

    Найбольш С. у абраднасцi звязаны з днём святых Пятра i Паўла, што зафiксавана ў прымаўцы: «Чакай Пятра — сыр з’ясi!» Да гэтага дня прынята абавязкова рабiць С.

    У царкоўных павучаннях першых стагоддзяў пасля прыняцця ўсходнiмi славянамi хрысцiянства паведамлялася, што на Раство Багародзiцы (г. зн. 8 верасня) «ставяще трапезу крупичьными хлебы и сыры и черпала наполняюще вина добровоньного…»

    У «Вопрошании Кириковом» (XII ст.) утрымлiвалася пытанне да епiскапа: «Аще се Роду и рожанице крають хлеба и сыры и мед?» Ушанаванне С. у абрадах узнiкла не раней за развіццё жывёлагадоўлi, г. зн. не раней неалiту.

    С. быў адным з абрадавых элементаў iнiцыяцый дзяўчат i сiмвалiзаваў зараджэнне новага жыцця (адсюль i значэнне С. як малодзiва цi малака пасля родаў).

    С. таксама звязваўся са зменай сямейна–ўзроставага статусу дзяўчыны. Пазней С. мог служыць сiмвалам цнатлiвасцi, дзявоцтва, а ў перыяд пасля прыняцця хрысцiянства яго абрадавае «раскройванне» магло разглядацца як парушэнне нормаў маралi, замах на гонар i годнасць дзяўчыны.

    У той жа час С. у некаторых выпадках лiчыўся пасярэднiкам памiж жывымi i нябожчыкамi.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (24.07.2014)
    Праглядаў: 289 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar