Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ТРАЕЦКАЯ ПАМІНАЛЬНАЯ ВЯЧЭРА

    Траецкая субота займала ў сістэме памінання продкаў вельмі важнае месца. Пра гэта сведчыць характар падрыхтоўкі да самога свята: ён у пэўнай ступені нагадваў перадвелікоднае абнаўленне хаты і падворка.

    Хлопцы старанна вымяталі двор, гаспадыня з дочкамі прыбіралі ў хаце: абнаўлялі фіранкі, вешалі новы ручнік-набожнік, выбіралі попел у печы. Асаблівая ўвага надавалася чырвонаму куту.  

    Як на Восеньскія Дзяды, так і на Траецкія гаспадыня гатавала няцотную колькасць страў, сярод якіх зноў-такі былі тыя, якія з'яўляліся абавязковым атрыбутам усіх жалобна-памінальных сталоў: перш за ўсё бліны, асабліва грэчневыя, ячная або пшонная каша, яечня, просвірка, купленая ў храме, або яе вясковы абрадавы эквівалент — "канон" ("канун") з крышанага хлеба, размочанага ў вадзе з мёдам. Калі выпякалі хлеб пшанічны, то ў "канон" дадавалі тоўчаны мак.

    Адной з абавязковых памінальных страў быў ягадны кісель.  Правядзенне святочнай урачыстасці адбывалася за вялікім сямейным сталом, які ставілі не так, як заўсёды — паралельна асноўным сілавым лініям, уздоўж сцяны ад двара, а, наадварот, пад трэцяй — радаводнай — бэлькай: ад чырвонага кута і ўздоўж сцяны ад вуліцы.

    У чырвоным куце садзіўся гаспадар, злева ад яго — жаночая палавіна сям'і, справа мужчынская. Памінальная вячэра пачыналася з малітвы і рытуальнага запрашэння душаў памерлых продкаў да сумеснага сталавання: "Мама, дзеду, прадзеду, і ўсе душачкі, каторыя ёсць на гэтым месцы бывалі, хлеба і солі зажывалі, просімо да абеду!" .

    Заўважым, што ў некаторых сем'ях пералік радаводных пакаленняў — мама, дзядуля, прадзед і інш. — меў характар дакладнай канкрэтызацыі: імёны даўно памерлых сваякоў былі "запісаны" ("упісаны" на другой бэльцы хаты, якая і выконвала ролю радаводнай кнігі. Таму і гэты жалобны стол ставілі ўпоперак хаты, непасрэдна пад бэлькай.

    На самым пачатку па чарзе пускалі абрадавую кашу або "канон": кожны з прысутных браў з агульнай місы па тры лыжкі. Затым адбывалася самае галоўнае абрадавае дзеянне, якое было квінтэсенцыяй, сімвалам памінальнай трызны, знакам спаянасці, лучнасці, непадзельнасці розных пакаленняў людзей — жывых і памерлых.

    Гэтым амулетам-абярэгам і адначасова знакам родавай непарыўнасці была чарка, якая перадавалася зноў-такі па чарзе і была за сталом толькі адна.  Часцей за ўсё асноўныя стравы-закускі таксама падаваліся ў адной місе, з якой кожны браў па старшынству.

    Але першую лыжку ўсе прысутныя (і абавязкова кожнай ад стравы) адкладвалі ў агульную місу, якую затым ставілі ў адной з рытуальных зон хаты: на покуці, на парозе або на падаконніку.  

    Вячэра працягвалася нядоўга. Людзі елі моўчкі, гаварыць дазвалялася толькі старэйшым членам сям'і, якія дзяліліся ўспамінамі аб дзядах-прадзедах, засяроджваючы ўвагу на больш важных падзеях і на тых постацях, жыццё якіх ужо даўно "абрасло" легендамі.

    Аксана Катовіч, Янка Крук

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 401 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar