Велікодны стол не мае ніякіх забарон на прадукты. Апроч рытуальных пасак, кулічоў і яйкаў на стале могуць быць любыя мясныя, малочныя, рыбныя стравы. Велікодны стол, гэтак жа як і памінальны стол сарака дзён, накрываецца на цэлы дзень, і ўсе прыходныя ў хату запрашаюцца гаспадарамі да пачастунка. Не забаранялася сесці да велікоднага стала нават без гаспадароў.
|