Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ВІНО

    У міфалогіі адзін з сімвалаў урадлівасці і міфалагічны знак, які атаясамліваюць з крывёй чалавека. Рытуальна – культавая роля В. ў індаеўрапейскай традыцыі цягнецца таксама з глыбокай старажытнасці, пра што сведчыць структура абрадавых формул кшталту грэц. “віно ўзліваю”, “ віном пакрапляю” ў адпаведных тэкстах.

    Ахвярная жывёліна пакраплялася неразбаўленым віном, тады як людзі ў тыя часы звычайна пілі разбаўленае вадой віно. Яшчэ ў старажытных хетаў падчас прысягі хетскіх воінаў пры ўзліванні віна прамаўлялася формула”Гэта не віно, гэта – кроў ваша”, якая потым увайшла ў хрысціянскую сімволіку (словы Ісуса Хрыста, які падняў чашу з віном: “Гэта ёсць кроў мая”).

    Для звычаяў старажытных хетаў характэрна таксама ўзліванне віна на ахвярную жывёліну, што прыносілася ў ахвяру вярхоўнаму “боству Сонца”. У старажытнагрэцкім кульце Дыяніса містэрыі ўвасабляліся разрыванне гэтага божышча вінаградарства і вінаробства на часткі, што таксама суадносіць кроў з В. Акрамя Дыяніса ў грэкаў увасабленнем В. быў таксама зеўс Сотэр (“Захавальнік”, “Выратавальнік”).

    У Рыме ж існаваў асаблівы рытуал Vinalia, калі віно прысвячалі Юпітэру. У беларускіх песнях В. часта згадваецца разам з мёдам (“Несла мёд-віно ў туравым розе”), тое ж уласціва некаторым казкам (“Я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала”).

    У валачобных песнях пры апісанні добрага гаспадара і яго двара згадваюцца 4 кубкі, з якіх адзін наліты “зеляным віном”, другі – “чорным півам”, трэці – “салодкім мядком” і чацвёрты – гарэлкай.

    Гарэлка прызначаецца валачобнікам, “чорнае піва” – жонцы, “саладок мядок” – дзецям гаспадара, а “зеляно віно” – самому гаспадару. Адначасовае згадванне “зеляна віна” і “горкай гарэлкі” з’яўляецца аргументам супраць іх атаясамлення, хоць у рускай мове В. часам называюць гарэлку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/472

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 275 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar