ВУШКІ — традыцыйная мучная страва беларускае і польскае кухні, блізкая да варэнікаў, калдуноў і г.д.
Запякаюцца на блясе, адварваюцца ў падсоленай вадзе або смажацца на алеі, зьмяшчаюць розныя начынкі.
Падаюцца да булёнаў, супоў і г.д. Традыцыйны дадатак да баршчу ў часе вігіліі, у гэтым выпадку найчасьцей гатуюцца з грыбным фаршам.
Назва паходзіць ад формы, якая нагадвае чалавечае вуха. Могуць быць і самастойнай стравай, у тым ліку дэсэртнай.
|