Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ВЫПЯКАННЕ ПТУШАК

    Адным з абавязковых абрадаў гукання вясны было выпяканне “птушак”. Як звычайна на золку гаспадыня распальвала печ, але пры гэтым звярталася да агню, як да жывой істоты, з кароткай формулай-замовай або малітвай.

    Затым з жытняй мукі рыхтавалася цеста, з якога трэба будзе выпечы значную колькасць “галушак” у выглядзе птушак (жаўранкаў, вераб’ёў, качак, “чырачак”).

    Выпяканне птушак і найперш “жаўранкаў” тлумачыцца тым, што якраз гэтыя птушкі з’яўляліся першымі і самымі раннімі вестунамі набліжэння цяпла. Назіранні за паводзінамі птушак дапамаглі нашым продкам бездакорна арыентавацца ў зменах прыроды.

    Яны маглі прадказаць надвор’е як на некалькі дзён наперад, так і на больш аддаленую перспектыву, што было для селяніна надзейным прадказальнікам для правядзення адпаведных земляробчых работ. Напрыклад, ранні прылёт ластавак прадказваў дружную вясну.

    Лічылі, калі гракі прыляталі раней святой Аўдакеі (14 сакавіка) -- быць лету мокраму. Лепшым тэрмінам прылёту гракоў лічылі 17 сакавіка -- дзень ушанавання святога Герасіма, на Беларусі казалі так: “Святы Герасім гракоў прыгнаў”; “Калі гракі сядзяць ужо ў гнёздах -- вясна будзе дружная, праз тры дні можна выходзіць на поле; калі лётаюць бязмэтна або іх увогуле не відаць -- вясна будзе позняя”.

    Вялікая колькасць прымет звязана з бусламі, шпакамі, варонамі, жураўлямі і некаторымі іншымі відамі птушак. Паралель прасочвалася самая непасрэдная. З далёкага выраю птушкі прыляталі ў пэўнай паслядоўнасці: “На Саракі, паводле народнага павер’я, вылятае з цёплага краю вястун вясны жаваранак; пасля яго -- гракі, што бывае за 12 дзён да адкрыцця вады; потым качкі і журавы і нарэшце зязюля, якая, як кажа народ, пачынае кукаваць за 12 дзён да святога Георгія (6 мая)”.

    Апошнімі прыляталі салаўі -- птушкі кахання. Да птушак беларусы ставіліся як да істот, якія звязаны з вы-Раем -- месцам знаходжання душ памерлых продкаў. Таму іх прылёт з Выраю ўспрымаўся абвесткай новага жыцця, адушаўлення-ажывання прыроды.

    Разуменне зместу дадзенай міфалагемы дазволіць нам патлумачыць некаторыя асаблівасці пэўных абрадавых дзеянняў. Да выпякання “птушак” гаспадыня запрашала дзяцей. Яны пры дапамозе спецыяльных папяровых або драўляных форм выразалі з цеста выявы птушак і клалі іх на хлебную лапату або на капусныя лісты, а потым на патэльню.

    Колькасць “птушак” вагалася ў залежнасці ад мясцовай традыцыі -- недзе ад дваццаці да сарака. Такое вялікае разыходжанне тлумачыцца тым, што сорак галушак выпякалі ў тым выпадку, калі гуканне вясны праводзілася адначасова з Саракамі. Палявыя запісы, зробленыя ў канцы 20-га ст. студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны пад кіраўніцтвам В.С.Новак, яскрава сведчаць пра тое, што фактычна ў кожным раёне Гомельшчыны былі свае адметнасці ў выкананні абрадаў гукання вясны.

    Вось толькі некаторыя з іх: -- у Рэчыцкім раёне птушак не выпякалі, а рабілі з гліны. Моладзь бегала з імі па вёсцы, падкідвала ўгару і спявала песні-вяснякі: А святое Благавешчанне, А святое Благавешчанне, Благаславі, Божа. Дай, Божа, вясну красну Да на цёплыя лета, Да на густыя жыта, На густыя, ядраністыя, Коласам каласістыя!

    А ў полі -- капамі, А ў клеці -- караблямі. -- у Буда-Кашалёўскім раёне рабілі птушкі-свісцёлкі, у якія хлапчукі спачатку свісталі, а затым гучна казалі: Прыйдзі, вясна, прыйдзі, красна, Адамкні лецечка, замкні зімачку. Адразу пасля таго як печыва дастануць з печы, гаспадыня выконвала абавязковае рытуальнае дзеянне -- кідала назад у печ адну “птушачку” -- прыносіла ахвяру, можа, вясне, можа, агню, можа, добраму духу хаты...

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30142

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 318 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar