Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЖАЎРУКІ

    22 сакавіка адзначаецца царкоўнае свята - дзень памінання Сарака Севастыйскіх пакутнікаў. Але больш гэты дзень вядомы, як сустрэча надыходзячай вясны, якую нясуць на сваіх крылах пералётныя птушкі, якія вяртаюцца дадому.

    Чым не повад патурбацца аб хатках для птушак, развесіць іх ў садах, парках, лясах. У гэты дзень было прынята выпякаць адмысловыя булачкі, меўшыя форму птушачак.

    Гэтыя булачкі так і завуцца - "Жаўрукі". Але 22 сакавіка прыходзіцца на Вялікі Пост, то цеста трэба рабіць нішчымнае - без ужывання малака і яйкаў. На ўжыванне расліннага алею ў гонар свята даецца паслабленне.

    СКЛАД РОШЧЫНА

    -1 шклянка вады,

    -0,5 шклянкі мукі,

    -3 г. лыжкі цукру,

    -10~11г сухіх дрожджаў

    ЦЕСТА

    -1/4 шклянкі цукру,

    -1 г. лыжка солі,

    -5 ст. лыжак расліннага алею,

    -3~3,5 шклянкі мукі

     

    У цёплай вадзе растварыць дрожджы і ўмяшаць цукар і муку. Паставіць у цёплае месца, пакуль рошчына не павялічыцца ў 2~3 разы. У рошчыну пакласці цукар, соль, уліць раслінны алей і ўсыпаць 2,5 шклянкі мукі.

    Змяшаць. Паўшклянкі мукі высыпаць на стол, на муку вываліць цеста. Мясіць, патроху падсыпаючы муку, пакуль цеста не стане гладкім, аднастайным, вільготным, але не прыліпаючым да рук. (З дадзеных прадуктаў атрымаецца прыкладна 870г цеста.)

    Цеста накрыць харчовай плёнкай і пакінуць падыходзіць. Калі цеста павялічыцца ў 1,5~2 разы нарэзаць яго на аднолькавыя кавалачкі, якія потым скруціць у шарыкі.

    Жаўрукі лепяцца рознымі спосабамі.

    Жаўрук, які сядзіць

    Шарык цеста раскачаць у доўгую каўбаску (фота 1) Каўбаску завязаць вузлом. (фота 2) У канца, які апынуўся наверсе, выцягнуць носік і ўставіць вока-разыначку.

    Другі - ніжні - канец распляскаць пальцамі і нарэзаць, што будзе пазначаць пярынкі на хвасце. (фота 3)

    Жаўрук, які ляціць

    (1 варыянт)

    Шарык цеста раскачаць у кароткую тоўстую каўбаску. (фота 1) На адным канцы выцягнуць дзюбу і ўставіць вока. З другога канца 2/3 даўжыні каўбаскі распляскаць пальцамі або раскачаць.

    Пры раскочванні трэба расцягваць цеста ў шырыню, а не ў даўжыню. Пасярэдзіне раскочанай часткі, уздоўж валіка, зрабіць разрэз. (фота 2)

    Затым абедзве атрыманыя палоўкі надрэзаць карацейшымі разрэзамі. Адну частку падняць і абкласці па-над іншым, каб гэтыя часткі былі перпендыкулярныя адзін аднаму.(фота 3)

    Жаўрук, які ляціць

    (2 варыянт)

    Ад шарыка цеста адшчыкнуць маленькі кавалачак. Раскачаць яго ў тонкі кружок і палову кружка нарэзаць махрамі.

    Вялікі шарык раскачаць у валік, з аднаго боку адцягнуць дзюбу і ўставіць вока, другі канец трохі распляскаць і нарэзаць. (фота 1)

    Маленькі кружочак - крыло - намачыць з аднаго боку вадой і пакласці на нарыхтоўку тулава, нарэзаным бокам уверх. (фота 2)

    Можна зрабіць жаўрукоў цікавейшымі на густ.

    Для гэтага шарык цеста раскачаць у не вельмі вялікую аладку. Гэтую аладку можна альбо вышмараваць раслінным алеем і пасыпаць цукрам, альбо пасыпаць макам або здробненымі арэхамі, альбо нашмараваць здробненымі сухафруктамі або цёртымі яблыкамі.

    Затым аладку скруціць у рулет (фота 1). Пасля гэтага жаўрук фармуецца па першым спосабе жаўрука, які ляціць (фота 2, 3, 4). Вылепленыя вырабы пакласці на бляху, змазаную алеем або засланую паперай для выпечкі.

    Вышмараваць салодкай вадой і выпякаць да падсмажывання пры t=180~200°C. Гатовых жаўрукоў, не здымаючы з бляхі, вышмараваць салодкай вадой або раслінным алеем, накрыць ручніком і пакінуць да астывання.

    Раней было прынята запякаць у жаўруках розныя прадметы: манетку - да багацця; збожжа аўса або пшаніцы - да ўраджая збожжавых; цукерку - да салодкага жыцця.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 283 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar