Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЖЫТНЁЎКА

    Гарэлка, якую вырабляюць з жытняй мукі, называецца жытнёўка. Муку запарваюць гарачаю вадой у драўляным посудзе і мяшаюць, каб не было камякоў. Накрываюць накрыўкай, каб не выходзіла пара і каб лепей запарылася.

    Стаіць прыкладна адну гадзіну, а потым разліваюць у другую пасудзіну, каб яна хутка астыла. Калі хутка астыне, то засалодзіцца. Тады дадаюць дрожджы, закрываюць, і яна стаіць, «брэдзіць».

    Праз тыдзень брага гатовая. Бяруць бражнік (спецыяльная бочка на два дны, у верхнім дне якой дзве адтуліны) і праз адтуліны ў верхнім дне праз лейку заліваюць брагу.

    У адну адтуліну ўстаўляюць паравую трубку, а другі канец яе - у кацёл з вадою. Кацёл награюць, і пара па трубцы ідзе ў бражнік, брага грэецца, нават кіпіць. А ў другую адтуліну верхняга дна бражніка ўстаўляюць трубку-халадзільнік (яна была не прамой, з некалькіх кругоў: для лепшага ахалоджання), праз якую цячэ гарэлка.

    Пад другі канец трубкі-халадзільніка падстаўляюць бутлю, у якую роўным цурочкам цячэ гарэлка. З аднаго пуда мукі (16 кг) вырабляюць прыкладна 6-7 літраў гарэлкі. Захоўваюць яе ў гліняных і шкляных бутлях.

    Крыніца: http://knihi.com/none/Bielaruskija_narodnyja_napoi.html

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 308 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar