САЛАТЫ - упадабаныя закусачныя стравы. Для іх падрыхтоўкі выкарыстоўваюць сырую, вараную, кансерваваную, квашаную і марынаваную гародніну, а таксама садавіну і фруктовыя марынады, адвараныя і кансерваваныя мясныя і рыбныя прадукты, хатнюю адвараную ці смажаную птушку. У склад салатаў з сырой гародніны і садавіны ўваходзяць, у залежнасці ад рэцэптуры, зялёная салата, свежыя агуркі, памідоры, зялёная цыбуля, радыска, усе віды капусты, морква, рэдзька, перац, яблыкі. У рацыянальным харчаванні чалавека вялікае значэнне маюць салаты, якія рыхтуюць з птушкі, адваранага мяса і рыбы, сырой, варанай, кансерваванай, марынаванай і квашанай гародніны, садавіны. Салаты, якія складаюцца з прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання, лепш і паўней засвойваюцца арганізмам, забяспечваюць яго дастатковай колькасцю ўсіх жыццёва неабходных рэчываў.
|