- 5-6 кансерваваных марынаваных агуркоў,
- 250 г цвёрдага сыра,
- 1 яблыка,
- 1/2 слоіка маянэза,
- 1 ст. лыжка сечанай зеляніны пятрушкі,
- 1 струк чырвонага салодкага перцу.
Агуркі разрэзаць уздоўж, выняць мякаць, пасекчы яе і змяшаць з нацёртымі на буйнай тарцы сырам і яблыкам.
Атрыманую масу добра перамяшаць з пятрушкай і маянэзам і запоўніць ёю агуркі.
Падаць на даўгаватай шкляной талерцы, упрыгожыўшы кавалачкамі чырвонага салодкага перцу ці памідорамі.
|