-бульба - 0.5 кг
-морква - 4-5 шт.
-гарошак зялёны кансерваваны - 0.5 слоіка
-агуркі салёныя - 7-8 шт.
-каўбаса вараная - 200-250 г
-яйкі адвараныя ўкрутую - 3 шт.
-маянэз - 300 г
-цытрына - 2 шт.
-гарчыца - 1 ст. лыжка
-перац чорны - па густу
-соль - па густу
Вычышчаную бульбу нарэзаць дробнымі кубікамі
і сварыць у падсоленай вадзе, затым адцадзіць.
Дадаць адцэджаны гарошак, нарэзаныя кубікамі, вараную моркву,
салёныя агуркі, дробна нарэзаныя яйкі і каўбасу.
Сумесь паставіць у халоднае месца.
Маянэз заправіць гарчыцай, чорным перцам, цытрынавым сокам
і соллю па густу, развесці невялікай колькасцю бульбянага адвара
і дадаць да салаты.
Салату можна ўпрыгожыць долькамі цытрыны і галінкамі пятрушкі.
|