-мяса кальмара (марожанае) - 100 г
-язык ялавічны - 100 г
-сыр - 100 г
-грыбы белыя марынаваныя - 150 г
-яйкі - 4 шт.
-бульба - 200 г
-гарошак зялёны - 150 г
-маянэз - 250 г
-гарчыца - 1 ст. лыжка
-соль - па густу
Кальмары адварыце ў падсоленай вадзе.
Ачысціце іх, парэжце невялікімі кубікамі.
Язык таксама адварыце, затым пад бруёй халоднай вады
ачысціце ад скуркі.
Парэжце язык і сыр тонкай саломкай. Баравікі здрабніце.
Адварыце бульбу і яйкі, астудзіце
і ачысціце іх, парэжце маленькімі кубікамі.
Гарошак адкіньце на сіта. Гарчыцу змяшайце з маянэзам.
Злучыце ўсе кампаненты салаты і заліце гарчычным соусам,
пасаліце па густу і яшчэ раз перамяшайце.
Паскладайце горкай у салатніцу і ўпрыгожце салату аліўе
"Да шампанскага" адмыслова пакінутымі для гэтага грыбамі.
|