-бульба маладая - 250 г
-перац салодкі - 100 г
-радыска - 100 г
-каўбаса малочная - 200 г
-яйкі - 5 шт.
-агурок свежы - 100 г
-ёгурт фруктовы - па густу
Маладую бульбу адварыце ў лупіне,
затым астудзіце і парэжце кубікамі.
Адварыць трэба і яйкі.
Астудзіце іх у халоднай вадзе, так іх будзе лягчэй чысціць.
Парэжце яйкі кубікамі і змяшайце з бульбай.
Гародніну прамыйце халоднай вадой.
Ачысціце перац ад насення, а радыску - ад карэньчыкаў.
Нашаткуйце іх дробнымі кубікамі
і змяшайце з ужо нарэзанымі прадуктамі.
Дадайце ў салату нарэзаную невялікімі брусочкамі каўбасу,
пасаліце і запраўце аліўе ёгуртам.
|