-сасіскі - 200 г
-бульба - 250 г
-яйкі - 5 шт.
-агуркі салёныя - 100 г
-цыбуля - 2 шт.
-маянэз - 250 г
-соль - па густу
-масла сметанкавае - 1 ст. лыжка
Дробна нарэжце цыбулю і абсмажце ў смятанкавым масле.
Адварыце сасіскі, ачысціце іх ад плёнкі, парэжце кружкамі.
Бульбу адварыце, ачысціце і нарэжце кубікамі.
Яйкі адварыце, астудзіце ў халоднай вадзе,
ачысціце ад шкарлупіны і парэжце іх кубікамі.
Парэжце кубікамі салёныя агуркі, усе кампаненты змяшайце.
Пасаліце салату па густу і запраўце маянэзам.
|