-бульба - 3-4 шт.
-яйка - 3 шт.
-агурочак свежы і салёны - па 1 шт.
-гарошак - 1 слоік
-каўбаса доктарская
-морква вараная 2-3 шт.
-цыбуля
-смятана
-маянэз
1. Усе цвёрдыя інгрэдыенты парэзаць дробнымі кубікамі.
2. Маянэз змяшаць са смятанай 1:1.
Заправіць гэтай сумессю парэзаныя інгрэдыенты. Добра перамяшаць.
3. А зараз самае цікавае - упрыгожванне аліўе.
Пакласці салату на талерку ў выглядзе кальца, пакідаючы сярэдзіну
пустой (у цэнтр талеркі паставіць шклянку і вакол яго пакласці салату).
Упрыгожыць аліўе галінкамі кропу, і па-над салатай пакласці ўзоры.
|