-мяса адваранае трусінае - 250 г
-бульба - 200 г
-агурок свежы - 200 г
-яйкі - 4 шт.
-смятана - 200 г
-хрэн цёрты - 10 г
-соль - па густу
-перац - па густу
-цыбуля - 2 шт.
Трусінае мяса адварыце ў падсоленай вадзе з цыбулінай, астудзіце.
Затым парэжце саломкай.
Адварыце бульбу і яйкі, ачысціце і здрабніце.
Цыбулю ачысціце, дробна пасечыце.
Агуркі прамыйце халоднай вадой, парэжце кубікамі.
Змяшайце ўсе прыгатаваныя прадукты, пасаліце, паперчыце па густу.
Смятану астудзіце, дадайце ў яе цёрты хрэн, старанна перамяшайце.
Запраўце аліўе смятанавым соусам.
|