-вяндліна - 150 г
-яйкі - 4 шт.
-бульба - 250 г
-яблыка - 100 г
-гарошак зялёны - 100 г
-цыбуля - 2 шт.
-маянэз - 250 г
-соль - па густу
-салата ліставая - колькі сыдзе
-цытрына - 1 шт.
Вяндліну парэжце дробнымі кубікамі.
Адварыце бульбу і яйкі, затым астудзіце і ачысціце.
Здрабніце гэтыя прадукты.
Яблыкі памыйце і ачысціце ад лупіны.
Парэжце вострым нажом на невялікія лустачкі
і апырскайце іх цытрынавым сокам.
Злучыце здробненыя прадукты і дадайце зялёны гарошак.
Цыбулю ачысціце і дробна парэжце, дадайце яе ў салату.
Запраўце яе маянэзам і пасаліце.
Паскладайце на талерку і ўпрыгожце зялёным лісцем салаты.
|