-тунец кансерваваны - 200 г
-рыс - 200 г
-грыбы марынаваныя - 150 г
-алівы - 60 г
-цыбуля - 2 шт.
-маянэз - 250 г
-цытрына - 2 шт.
-мята, зеляніна - па густу
-зеляніна салеры - па густу
Рыс адварыце ў невялікай колькасці падсоленай вады.
Затым адкіньце на сіта і прамыйце халоднай вадой,
каб рыс не склеіўся.
Алівы і грыбы адкіньце на друшляк.
Пасля таго як яны сцякуць, парэжце іх тонкімі долькамі.
Высыпце іх у рыс, старанна перамяшайце і дадайце здробнены тунец.
Цыбулю ачысціце, дробна пасечыце.
Зеляніну салеры здрабніце.
Дадайце гэтыя кампаненты да агульнай масы.
З цытрын выцісніце сок і дадайце яго ў маянэз, старанна перамяшайце.
Прыгатаваным соусам запраўце салату.
Паскладайце яе горкай на талерку, упрыгожце лісцем мяты.
|